26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады выслалі цэрквам наказ пра малітвы на 3 ліпеня, а каталікі пастанавілі выканаць «Магутны божа»

17
Улады выслалі цэрквам наказ пра малітвы на 3 ліпеня, а каталікі пастанавілі выканаць «Магутны божа»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Усё пайшло не згодна з планам чыноўнікаў.

На афіцыйным сайце Каталіцкай царквы Беларусі абнавілі паведамленне, у якім быў дадзены завочны адказ на заклік уладаў правесці 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці агульную малітву «За Беларусь».

«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае ў канцы святой Імшы выканаць гімн «Магутны Божа», у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», - сказана ў паведамленні, падпісаным натарыусам курыі Менска -Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшко.

Раней паведамлялася, што ўлады разаслалі загады пра малітвы на 3 ліпеня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках