27 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін прапанаваў Байдэну нейкі варыянт развязання праблемы Лукашэнкі

42
Палітолаг: Пуцін прапанаваў Байдэну нейкі варыянт развязання праблемы Лукашэнкі
ФОТА: ТАСС

Зараз варта чакаць узмацнення сінхранізацыі дзеянняў Расеі і Захаду ў гэтым кірунку.

Палітолаг Арсень Сівіцкі, дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў (Менск), упэўнены, што свае планы аб праблеме нелегітымнай ўлады Лукашэнкі ў Крамля ёсць даўно, і што ён у гэтым пытанні цалкам можа знайсці пункты судакранання з Захадам.

Перад самітам у Жэневе «Крэмль быў зацікаўлены прапанаваць свайго кшталту развязанне беларускага крызісу, прадаць гэты сцэнар Вашынгтону, каб атрымаць зялёнае святло на такое ўмяшальніцтва і не нарвацца на наступствы ў выглядзе новых заходніх санкцый», заявіў Сівіцкі у каментары для Naviny.by.

Да канца мінулага года, мяркуе экспэрт, Масква вычарпала інструментар палітыка-дыпламатычнага ўздзеяння на беларускага правадыра з мэтай заахвоціць яго выконваць таемныя сочынскія дамоўленасці верасня 2020 года. Яны, растлумачыў аналітык, прадугледжвалі арганізацыю агульнанацыянальнага дыялогу, трансфармацыю палітычнай сістэмы з пераходам на парламенцка-прэзідэнцкую форму кіравання, «што дэ-факта азначае сыход Лукашэнкі з палітычнай сцэны».

Крэмль тады не рызыкаваў пераходзіць да больш жорсткіх інструментаў, баючыся рэакцыі Вашынгтона на такія аднабаковыя дзеянні.

На ягоную думку, каментар Байдэна аб выніках перамоваў «сведчыць пра тое, што Пуцін прапанаваў нейкі варыянт развязання беларускай праблемы».

Што рабіць далей? Цяпер варта чакаць «ўзмацнення сінхранізацыі» дзеянняў Расеі і Захаду ў беларускай праблеме, мяркуе Сівіцкі. Ён прагназуе, што «Крэмль будзе рабіць больш жорсткай ўжо адкрыта сваю пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Менска».

У такім выпадку восенню «можна чакаць нейкага калапсу» беларускай эканомікі, які справакуе «поўнамаштабныя пратэсты па ўсёй краіне». А гэта, у сваю чаргу, можа стаць спрыяльным для Крамля фонам, каб умяшацца ў сітуацыю і «прымусіць Аляксандра Лукашэнку да сыходу», кажа Сівіцкі.

Ён дапускае, што неўзабаве Пуцін правядзе яшчэ адну сустрэчу з Лукашэнкам, на якой прагучыць «апошняе маскоўскае папярэджанне», будуць прапанаваныя «гарантыі ў абмен на рэалізацыю сочынскіх пагадненняў».

«Аляксандр Лукашэнка патрапіў у геапалітычную пастку - і праз уласныя стратэгічныя памылкі, і з прычыны таго, што Крэмль актыўна заводзіў яго ў гэтую пастку», - адзначыў палітолаг.

Гісторыя з самалётам стала «нейкім пунктам невяртання ў плане пазіцыянавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на міжнароднай арэне», - мяркуе Сівіцкі.

У такіх умовах Захаду важна хутчэй развязаць праблему Лукашэнкі, і гэта могуць дэлегаваць Расеі пры ўмове, што яна не стане пераходзіць нейкія чырвоныя лініі (хаця б фармальнага захавання суверэнітэту Беларусі), рэзюмаваў Сівіцкі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках