27 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выходзяць на акцыю да амбасады Аўстрыі ў Варшаве

1
Беларусы выходзяць на акцыю да амбасады Аўстрыі ў Варшаве

Ад аўстрыйскіх уладаў патрабуюць не перашкаджаць увядзенню эканамічных санкцый супраць дыктатара.

Сёння беларуская дыяспара Варшавы выходзіць на спантанны ланцуг салідарнасці ля амбасады Аўстрыі.

Пачатак акцыі а 17:00. Месца правядзення: Варшава, вуліца Гагарына, 34 (ul. Gagarina 34), пасольства Аўстрыі (Ambasada Austrii).

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла ўнучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, лідарка Беларускага Моладзевага хаба Станіслава Гліннік.

«За год беларуская дыяспара стукалася ў кожны ўрадавы кабінет у кожнай краіне. Мы прадаўжаем даводзіць, што жыццё чалавека больш каштоўнае за ўсякі бізнэс. І сёння мы павінны данесці гэта да грамадзян Аўстрыі, бо менавіта яны здольныя паўплываць на пастановы свайго ўрада ў пытанні сектаральных санкцый. Аўстрыя - адзіная з 27 краін ЕЗ, якая бароніць магчымасць прадаўжэння гандлю з дыктатарам. Санкцыі - гэта адзін са шляхоў да выратавання жыццяў», - напісала Станіслава Гліннік.

Актывістка таксама нагадала, што сёння - гадавіна затрымання Віктара Бабарыкі. «Ланцугі салідарнасці, якія выйшлі на вуліцы пасля арышту Віктара Бабарыкі, працягнуліся па ўсёй планеце і перараслі ў магутную сетку ўзаемадапамогі. Мы - адзіныя. І мы пераможам», - нагадала Станіслава Гліннік.

Пасля акцыі будзе бясплатны канцэрт гуртоў V&D і belarusian_truestory (pl. Zamkowy, 19:00).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках