27 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачынаецца навучанне афіцэраў паводле стандартаў NATO

5
Ва Украіне пачынаецца навучанне афіцэраў паводле стандартаў NATO

Названае месца, дзе будзе праходзіць падрыхтоўка каманднага складу ўкраінскага войска.

З восені ва Украіне стартуе падрыхтоўка афіцэраў паводле стандартаў NATO. На сёння ўся сістэма вайсковай адукацыі ва Украіне актыўна працуе над трансфармацыяй адукацыйных працэсаў. Пра гэта заявіў міністр абароны Андрэй Таран.

Ён падкрэсліў, што навучанне афіцэраў аператыўнага і стратэгічнага ўзроўняў ва Украіне будзе праходзіць паводле абноўленай праграмы з улікам стандартаў NATO з верасня гэтага года.

"Міністэрства абароны Украіны ўпэўнена рухаецца да дасягнення чарговага этапу вайсковай рэформы, у выніку якой Узброеныя сілы будуць валодаць аператыўнымі баявымі здольнасцямі ў адпаведнасці са стандартамі NATO. Асаблівую актуальнасць гэта набывае пасля пацверджання на саміце Альянсу 14 чэрвеня перспектываў удзелу Украіны ў NATO", – сказаў міністр .

Падрыхтоўка афіцэраў у Нацыянальным універсітэце абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага будзе праходзіць паводле абноўленых адукацыйных праграмаў, распрацаваных з улікам натаўскіх працэдураў планавання і прыняцця вайсковых пастановаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках