27 красавiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі бракуе амаль 100 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў

14
У Беларусі бракуе амаль 100 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў

Якія працаўнікі ў дэфіцыце?

У Беларусі не стае больш за 91 тысячу работнікаў, вынікае са звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій. Для параўнання: на 2 траўня было амаль 81,4 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. Да прыкладу, у краіне не стае больш чым па 3 тысячы лекараў і медсясцёр.

Журналісты tut.by паглядзелі, якія работнікі ў дэфіцыце і якія заробкі ім абяцаюць наймальнікі.

Якія заробкі гатовыя плаціць наймальнікі

У агульнарэспубліканскім банку вакансій на 20 чэрвеня размешчана 91 049 прапаноў ад наймальнікаў. З іх - 28,7 тысячы вакансій - на заробак да 500 рублёў. Удакладнім, што наймальнікі, як правіла, у вакансіі паказваюць суму да выплаты падаткаў, на рукі ў такім выпадку выйдзе менш.

Заробак ад 1000 рублёў гатовыя плаціць амаль па 12,8 тысячах вакансій.

Якія працаўнікі ў дэфіцыце

На 20 чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў у банку вакансій размешчана 3985 прапаноў ад наймальнікаў, з іх 688 - з заробкам да 500 рублёў, трактарыстаў --2551, электраманцёраў - 2170, прадаўцоў - 2183, кухараў - 1780, электрагазазваршчыкаў - 920, дарожных рабочых - 411.

У дэфіцыце па-ранейшаму медработнікі. У Беларусі не стае 3077 лекараў-спецыялістаў, медсясцёр - 3044, фельчараў - 3044. Для санітарак адкрытыя 1640 вакансіі (у тым ліку і ветэрынарных).

Дастаткова вакансій размешчана таксама для будаўнікоў: для муляраў - 996, тынкоўшчыкаў - 948, маляроў - 811.

Якія пытанні ёсць да банка вакансій

Да актуальнасці інфармацыі, размешчанай у агульнарэспубліканскім банку вакансій, узнікае нямала пытанняў. У ім дастаткова прапаноў ад наймальнікаў, якія размясцілі ў папярэднія гады, пачынаючы з 2016-га. Гэтыя прапановы маглі страціць актуальнасць.

У сакавіку гэтага года падчас онлайн-канферэнцыі, якую праводзіла Мінпрацы ў пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў паскардзіўся, што не ўсе прапановы, змешчаныя ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, актуальныя. «Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занятае. І гэта не адзінкавы выпадак», - распавядае ўдзельнік канферэнцыі.

- Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя: канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы паводле заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас, паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці, - адказаў начальнік управы палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Токун. - Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме онлайн, і мы імкнёмся да таго, каб інфармацыя ў неактуальных вакансіях як мага хутчэй выключалася з банка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках