27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жазэп Барэль: Новыя санкцыі ЕЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізічных і юрыдычных асоб

7
Жазэп Барэль: Новыя санкцыі ЕЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізічных і юрыдычных асоб
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ

Эканамічныя санкцыі зацвердзяць трохі пазней.

Сёння ў Люксембургу адбудзецца пасяджэння Рады ЕЗ аб замежных справах. Міністры замежных спраў краін Еўразвязу зацвердзяць новы пакет санкцый у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб. Гэта пацвердзіў перад пачаткам пасяджэння вярхоўны прадстаўнік замежных спраў і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль.

«Сёння на сустрэчы ў Люксембургу мы будзем абмяркоўваць першым пытаннем Беларусь. У нас будзе першая сустрэча са Святланай Ціханоўскай. Яна раскажа пра сітуацыю ў краіне... а затым мы ўхвалім пакет новых санкцый, даволі шырокі пакет. Ён уключае 86 чалавек і арганізацый. Затым мы будзем абмяркоўваць эканамічныя санкцыі, якія будуць прадстаўлены Еўрапейскай Радзе», - сказаў Барэль.

Паводле ягоных слоў, сёння эканамічныя санкцыі не будуць прынятыя. Іх зацвердзіць 24-25 чэрвеня Рада ЕЗ. Барэль адзначыў, што эканамічныя санкцыі закрануць экспарт з Беларусі ў Еўразвяз, але дадаў, што аб канкрэтных галінах гаварыць пакуль рана.

Трэба адзначыць, што раней ішла гаворка пра 78 фізічных і 7 юрыдычных асоб, якія трапяць пад санкцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках