27 красавiка 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чым небяспека індыйскага штаму каранавірусу, які выявілі ў Беларусі

4
У чым небяспека індыйскага штаму каранавірусу, які выявілі ў Беларусі

Ці хопіць у краіне апаратаў ШВЛ, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю?

Індыя – густанаселеная краіна з дрэннымі санітарнымі ўмовамі. У гэтым цесным катле каранавірус мутаваў, набыў новыя здольнасці і характар. Цяпер яго называюць вірусам, здольным паставіць на калені большасць вакцынаў. Паводле словаў стваральнікаў «Спадарожніку V», індыйскі штам больш устойлівы да антыцелаў, піша onliner.by.

– Індыйскі штам небяспечны. У яго іншы характар узаемадзеяння з нашымі клеткамі. Ён не разбурае клеткі, а распаўсюджваецца, пераходзячы з адной клеткі ў іншую, утвараючы шмат'ядравыя клеткі, тым самым, калі ён ужо пракраўся ўсярэдзіну, ён становіцца вельмі ўстойлівым да антыцелаў, якія ў крыві цыркулююць, у гэтым ягоная хітрасць, – цытуе «РІА Навіны» Аляксандра Гінцбурга, дырэктара навукова-даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі.

Разам з тым Гінцбург запэўнівае, што запас антыцелаў пасля вакцынацыі «Спадарожнікам V» досыць высокі. І яго хопіць, каб абараніць ад усіх вядомых штамаў каранавірусу.

У каментары для РБК прафесар Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мэйсана (ЗША) Анча Баранава адзначыла, што функцыя лёгкіх падае значна хутчэй у выніку інфекцыі ад новага штаму. А ад першых сімптомаў да пагаршэння стану праходзіць 3-4 дні.

Навукоўцы асцерагаюцца, што індыйскі штам можа пагоршыць сітуацыю з пандэміяй, якая, здавалася, толькі пачала паляпшацца. Вакцыны, тым не менш, будуць эфектыўныя супраць цяжкіх формаў COVID-19 і смяротных зыходаў.

Брытанская сістэма аховы здароўя ўжо адзначае, што за апошні тыдзень колькасць пацыентаў на вентыляцыі лёгкіх вырасла на 41%. Разам з тым растуць і лікі шпіталізацыі з COVID-19. Нягледзячы на масавую вакцынацыю ў краіне. Цяпер у Вялікай Брытаніі цалкам прышчэплена ад COVID-19 троху менш за палову насельніцтва.

Усяго новы штам каранавірусу выяўлены ў некалькіх дзясятках краінаў. Ён характарызуецца высокай заразнасцю і хуткім працяканнем хваробы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках