27 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўдалі чыноўнікаў і адправілі бюджэтнікам газету з Бабарыкам на першай старонцы

15
Хакеры ўдалі чыноўнікаў і адправілі бюджэтнікам газету з Бабарыкам на першай старонцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

«Даручэнне» сфатаграфавацца з газетай бюджэтнікі выканалі.

Хакеры, узломваючы электронныя пошты дзяржустаноў, выявілі, што ўлады нібыта рассылаюць бюджэтнікам даручэнні сфатаграфавацца з праўладнай «Честной газетой» (складаецца з кампіляцыі праўладных тэлеграм-каналаў), удаўшы яе ўважлівае чытанне, піша nn.by.

Тады хакеры, удаўшы чыноўнікаў, паставілі перад дзяржарганізацыямі Лагойска падобную задачу. Толькі замест праўладнай «Честной газеты» прымацавалі самвыдатаўскую «Честную газету», якая выказвае інтарэсы грамадзянскай супольнасці. Лагойскі раённы цэнтр культуры падвоху не заўважыў і адправіў фатаграфіі з уважлівым чытаннем газеты, на першай старонцы якой - інтэрв'ю Віктара Бабарыкі.

фотa: nn.by
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках