У Беларусі зноў падаражэла паліва
1- 24.06.2021, 11:29
- 6,978
За год бензін вырас на 10% і больш.
У Беларусі зноў даражэе паліва. Гэта будзе 18 раз з пачатку 2021 года. І зноў на капейку. Такім чынам, бензін вырас у Беларусі на 10% і больш.
«З улікам маніторынгу сітуацыі на рынку нафты і сумежных рынках нафтапрадуктаў і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі коштаў маторнага паліва лімітавы ўзровень раздробных коштаў на АЗС змяняецца з 24 чэрвеня 2021 г.», – так у дзяржманапалісце «Белнафтахім» патлумачылі чарговае павышэнне коштаў аўтамабільнага паліва.
Новыя кошты паліва:
АІ-92-К5-Еўра – 1,88 рубля,
АІ-95-К5-Еўра – 1,98 рубля,
АІ-98-К5-Еўра – 2,20 рубля,
Дызельнае паліва – 1,98 рубля.
Варта адзначыць, што апошні раз паліва даражэла 15 чэрвеня.