27 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Традыцыйны Будслаўскі фэст пройдзе 2 і 3 ліпеня

Традыцыйны Будслаўскі фэст пройдзе 2 і 3 ліпеня

Усе малітвы будуць адбывацца каля палявога алтара на адкрытым паветры.

Традыцыйны Будслаўскі фэст, нягледзячы на пажар у святыні, пройдзе ў раней пазначаныя даты - 2 і 3 ліпеня.

Праўда, усе малітвы будуць адбывацца каля палявога алтара на адкрытым паветры. Тут жа будзе знаходзіцца і Будслаўскі абраз Божай Маці, паведамляе tut.by.

2 ліпеня службы пачнуцца апоўдні. Для пілігрымаў імша пройдзе а 18.00, а традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй абраза пачнецца а 23.30.

3 ліпеня а 00.00 пройдзе супольная малітва за аднаўленне касцёла ў Будславе. Узначаліць яе старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, біскуп Віцебска Алег Буткевіч. Яшчэ адна імша пачнецца а 10 раніцы.

Паводле апошніх звестак, на аднаўленне будслаўскага касцёла сабралі амаль 850 тысяч беларускіх рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках