27 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею перавядуць на «кітайскі SWIFT»

13
Расею перавядуць на «кітайскі SWIFT»

Расейскія фінансавыя ўлады рыхтуюцца да радыкальных санкцый Захаду.

Расейскія фінансавыя ўлады працягваюць рыхтавацца да радыкальных санкцый Захаду, у тым ліку адключэння ад сістэмы SWIFT, хоць і сцвярджаюць, што такі сцэнар вельмі малаверагодны і не варты турбот, паведамляе finanz.ru.

Банк Расеі тэхнічна гатовы да інтэграцыі з кітайскім аналагам SWIFT (China International Payments System, CIPS), паведаміла на круглым стале ў Дзярждуме першая намесніца старшыні рэгулятара Вольга Скорабагатава.

З яе слоў, была паспяхова пратэставаная магчымасць аб'яднаць праз шлюз «расейскі SWIFT» (Сістэму перадачы фінансавых паведамленняў, СПФС) і Нацыянальную кітайскую сістэму банкаўскіх пералічэнняў.

«Мы ўжо зрабілі інтэграцыю, пратэставалі, і гэта працуе», - сказала Скорабагатава (яе цытуе «Интерфакс).

«Цяпер пытанне, каб кітайскі бок і расейскі бок сваіх удзельнікаў усё больш арыентавалі на гэты шлюз, які ў нас ёсць паміж гэтымі сістэмамі», - дадала яна.

ЦБ, нагадаем, пачаў ствараць унутрырасейскую сістэму банкаўскіх плацяжоў у 2014 годзе, калі анэксія Крыма і ўдар па малазійскім Boeing над Данбасам раскруцілі спіраль эканамічных санкцый, а Еўрапарламент упершыню загаварыў пра магчымасць адключэння Расеі ад SWIFT паводле сцэнару Ірана і КНДР.

СПФС запрацавала ў 2016 годзе, а праз два гады прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе падключаць да яе замежных удзельнікаў, але масавага энтузіязму за мяжой сістэма пакуль не выклікала.

Да сістэмы падключыўся толькі адзін кітайскі банк (АКБ «БЭНК ОФ ЧАЙНА» (АТ)), а таксама адзінкавыя гульцы з іншых краін. Сярод іх АТ «Ишбанк» (Турцыя) АТ «Эм-Ю-Эф- Джи Банк (Еўразія)» (дачка японскага MUFG), «Креди Аргироколь КИБ» (Францыя), АТ «СЭБ БАНК» (Швецыя) і АТ «ТОЙОТА БАНК» (Японія), вынікае з пераліку, апублікаванага ЦБ.

Цэнтрабанк бачыць праблему і просіць дапамогі ва ўрада. Тэхналагічна пашырыць колькасць удзельнікаў СПФС не складае праблем, але для гэтага патрэбна палітычная воля, заявіла Скарабагатава.

«З пункту гледжання ўнутранага рынку сістэма перадачы расейская ў нас можа апрацаваць усе 100% наогул без праблем. А вось з пункту гледжання міжнароднага - нам патрэбна ваша дапамога, і нам патрэбныя іншыя міністэрствы і ведамствы: МЗС, Мінэк, Мінфін. Таму што гэта заўсёды міжурадавае пагадненне. І вось тут, мне здаецца, што трэба намаганні ўсіх на гэта накіраваць», - сказала першая намесніца старшыні ЦБ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках