26 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне абяцаюць новую сістэму экстранай абвесткі пра стыхійныя бедствы

2
У Нямеччыне абяцаюць новую сістэму экстранай абвесткі пра стыхійныя бедствы

Краіна вельмі сур'ёзна пацярпела ад паводкі.

У Нямеччыне хочуць на будучыню распрацаваць новую сістэму абвесткі аб стыхійных бедствах, каб людзі ў зонах рызыкі атрымлівалі папярэджанні па SMS.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Spiegel, пра гэта ў каментары СМІ распавёў кіраўнік Федэральнага офіса грамадзянскай абароны.

З ягоных слоў, тэхнічную ацэнку патэнцыйнай сістэмы скончаць да восені. Прынцып прадугледжвае, каб у выпадку рызыкі павышэння ўзроўню вады паведамленні прыходзілі на ўсе тэлефоны, якія знаходзяцца ў зоне дасяжнасці найбліжэйшай вежы сувязі.

Пэўнымі недахопамі такой сістэмы называюць абарону звестак і кошт - праект на пачатковым этапе можа каштаваць больш за 20 млн еўраў.

Між тым міністр навакольнага асяроддзя Баварыі паабяцаў вялікія інвестыцыі ў сістэмы абароны ад паводак, улічваючы тое, што са зменай клімату экстрэмальныя пагодныя з'явы будуць адбывацца ўсё часцей.

Нагадаем, пасля моцных ліўняў на мінулым тыдні федэральныя землі Рэйнланд-Пфальц і Паўночны Рэйн-Вестфалія пацярпелі ад паводкі, якую называюць самай маштабнай з часоў Другой сусветнай вайны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках