26 красавiка 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Кобрына з'ехаў у Расею шукаць зніклага сына і праз паўгода сустрэў яго ў Новасібірску

9
Жыхар Кобрына з'ехаў у Расею шукаць зніклага сына і праз паўгода сустрэў яго ў Новасібірску

Арганізаваць сустрэчу дапамаглі неабыякавыя людзі.

Увечары 22 ліпеня жыхар Кобрына Генадзь Васілаке сустрэўся ў Новасібірску са сваім сынам, які паўгода таму пайшоў з дому ў невядомым накірунку, піша партал Kobrincity.

- 195 дзён трывожнага чакання, калі не ведаеш нічога пра лёс свайго дзіцяці і спадзяешся толькі на цуд. Ён здарыўся. Хлопец паверыў у сябе, у нас - бацькоў, у ваш удзел і любоў да бліжняга. І сёння мы разам. Дзякуй усім, хто верыў у паспяховыя пошукі, хто не здаваўся разам з намі, хто падтрымліваў нас і дапамагаў усяляк, - напісаў Генадзь Васілаке.

Аляксей Васілаке выйшаў з дому ў Кобрыне 8 студзеня і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Увесну бацька Аляксея з'ехаў у Расею шукаць сына, а пазней перавёз туды жонку і дваіх малодшых дзяцей. Каб даставіць Аляксея ў Маскву, Генадзь Васілаке прасіў дапамогі, бо ў яго на руках быў пашпарт сына - і людзі адгукнуліся. У другой палове дня 23 ліпеня бацька вылецеў па сына з Аэрапорта Дамадзедава.

- Аляксей выйшаў на сувязь сам. За гэты перыяд прайшоў шмат выпрабаванняў. Зарабляў нядрэнна, але трапіў у аўтамабільную аварыю і лячэнне разбітага калена забрала ўсе зберажэнні. Ведаючы, што ўся сям'я ў Маскве, Аляксей ехаў туды спынам, але грошай не засталося і ён выйшаў з «падполля». Дапамаглі яму, чым змаглі - заплацілі за начлег, у гатэлі пад Омскам, грошай перадалі на ежу і квіток да Новасібірска, і я паляцеў па яго. Дапамаглі мне самому людзі, такія ж бацькі і проста неабыякавыя людзі, якія суперажывалі за лёс нашага сына. Сям'я пакуль плануе застацца ў Расеі, - паведамляе Генадзь Васілаке.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках