26 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшлі журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч і журналіст «Белсата» Ігар Іліяш

На волю выйшлі журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч і журналіст «Белсата» Ігар Іліяш
ІГАР ІЛІЯШ

Іхні працэсуальны статус невядомы.

Журналіста Алега Груздзіловіча вызвалілі з-пад варты, піша «Радыё “Свабода» са спасылкай на ягонага адваката. Пра вызваленне адвакату паведаміў следчы. Разам з тым жонка Груздзіловіча кажа, што дома яго пакуль няма. Працэсуальны статус журналіста невядомы.

Журналіст тэлеканала «Белсат» Ігар Іліяш таксама вызвалены з-пад варты.

Іліяш быў затрыманы 16 ліпеня пасля ператрусу. Як стала вядома ў пятніцу, яго затрымалі на падставе ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках