26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыспетчар, які саджаў захоплены самалёт Ryanair, з'ехаў з Беларусі разам з сям'ёй

109
Дыспетчар, які саджаў захоплены самалёт Ryanair, з'ехаў з Беларусі разам з сям'ёй
Фота: onliner

Алег Галегаў працаваў у «Белаэранавігацыя» як мінімум з 2010 года.

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх дыспетчараў «Белаэранавігацыі», разам з сям'ёй з Беларусі з'ехаў дыспетчар, што як мяркуецца, вёў перамовы з пілотам Rynair рэйса Афіны-Вільня, на борце якога знаходзіўся беларускі журналіст Раман Пратасевіч.

Дыспетчар Алег Галегаў жыў у Менску разам з сям'ёй, цягам некалькіх дзён журналістам не ўдавалася датэлефанавацца да яго на хатні тэлефон. У «Белаэранавігацыі» ён працаваў як мінімум з 2010 года. У пачатку ліпеня павінен быў пасля адпачынку выйсці на змену, ягонае прозвішча ішло ў раскладзе дзяжурстваў, але калегі яго так і не ўбачылі.

«Асабіста я не бачыў Алега даўно, - кажа рэдакцыі ягоны калега. - Ходзяць чуткі, што ён знік. Калегі не могуць з ім звязацца: да яго немагчыма датэлефанавацца, ён выдаліў свае сацыяльныя сеткі. Начальства афіцыйна нічога нам не казала. Але я надта праз яго не перажываю, бо я думаю, ён проста перастрахаваўся і з'ехаў. Спецыяліст ён класны, працу знойдзе без праблем ва ўсякай краіне. Голас на апублікаваным запісе з інцыдэнтам Rynair яго».

Гэтую інфармацыю нам пракаментавалі ў самой «Белаэранавігацыі». Намеснік гендырэктара Іван Гярлоўскі спачатку сказаў, што Галегаў з чэрвеня ў адпачынку, і ён нічога не ведае пра яго знікненне або звальненне. Пасля пытання, чаму ў арганізацыі такія працяглыя адпачынкі, Гярлоўскі ўдакладніў:

- Так, мы, калі шчыра казаць, тэлефанавалі, пыталіся, дзе ён знаходзіцца, як ён там [неразборліва].

- Вы яму тэлефанавалі?

- Ну тэлефанавалі, дзе ён жыве, у цёшчы...Гэтым аддзел кадраў займаўся.

Алег Галегін - этнічны грузін. Ён пераехаў у Беларусь ужо ў свядомым узросце, пазнаёміўся з беларускай Ганнай, якая была ў ягоных краях у камандзіроўцы.

«Думаю, ён з'ехаў да сваякоў у Грузію», - сказаў рэдакцыі яшчэ адзін калега дыспетчара.

Журналісты спрабавалі звязацца з Алегам і ягонай жонкай, але мабільны не адказвае, сацыяльныя сеткі выдаленыя. Ёсць толькі Instagram, дзе цалкам зменены нікнэйм, выдаленыя амаль усе фалаверы, а ў закрытага профілю няма заставачнага фота. Аналагічная сітуацыя з жонкай: толькі нядаўна атрымаўшы новыя сертыфікаты гештальт-тэрапеўта (прафесія, якая звычайна мяркуе актыўную прысутнасць у сацсетках), яна закрыла ўсе свае профілі. Рэдакцыя адправіла паведамленне Ганне Галегавай, але адказу пакуль няма.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках