27 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тытунёвы гігант спыніць продаж цыгарэтаў у Вялікай Брытаніі

10
Тытунёвы гігант спыніць продаж цыгарэтаў у Вялікай Брытаніі

Тым, хто хоча прадаўжаць паліць, будзе прапанавана перайсці на сучасныя альтэрнатывы.

Адна з найбуйнейшых тытунёвых кампаній у свеце Philip Morris International спыніць продаж традыцыйных цыгарэтаў у Вялікай Брытаніі цягам 10 гадоў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Philip Morris Яцэк Ольчак, паведамляе Daily Mail.

"Мы можам уявіць сабе свет без цыгарэтаў. Чым хутчэй ён такім стане, тым лепш для ўсіх", – заявіў ён.

Тым, хто хоча прадаўжаць паліць, будзе прапанавана перайсці на такія сучасныя альтэрнатывы, як электронныя цыгарэты ці прылады з падагрэвам тытуню, якія ўважаюцца за менш шкодныя.

"Я думаю, што ў Вялікай Брытаніі максімум праз дзесяць гадоў вы зможаце цалкам развязаць праблему палення", – сказаў Ольчак.

На пытанне, ці азначае гэта, што Philip Morris спыніць продаж традыцыйных цыгарэтаў у Вялікай Брытаніі цягам гэтага часу, ён адказаў: "Цалкам дакладна".

Гэты крок азначае канец брэнду Marlboro на паліцах Вялікай Брытаніі, піша выданне.

Урад распрацаваў план адмовы ад палення ў Вялікай Брытаніі да 2030 года, які ўключае план скарачэння распаўсюджанасці палення цыгарэтаў сярод розных узроставых групаў.

У 2018 годзе паведамлялася, што група Altria, у якую ўваходзіць кампанія Philip Morris, набудзе за $ 12,8 млрд 35%-ную дзель у кампаніі Juul, якая выпускае электронныя цыгарэты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках