27 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя і КНДР дамовіліся аднавіць канал сувязі

4
Паўднёвая Карэя і КНДР дамовіліся аднавіць канал сувязі

У стасунках паміж Сеулам і Пхеньянам упершыню за доўгі час пазначылася пацяпленне.

Паўднёвая і Паўночная Карэя дамовіліся аднавіць адна з адной прамы канал сувязі, перапынены на некалькі месяцаў. Пра гэта абедзве краіны паведамілі ў аўторак, 27 ліпеня, у 68-ю гадавіну падпісання пагаднення аб перамір'і, якое паклала канец Карэйскай вайне.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін і лідар КНДР Кім Чэн Ын з красавіка абмяняліся некалькімі лістамі, адзначыў Сеул. Як чакаецца, аднаўленне канала сувязі будзе спрыяць паляпшэнню двухбаковых стасункаў, паведамляе dw.com.

Лідары дзвюх краінаў дамовіліся "зрабіць крок да аднаўлення ўзаемнага даверу і прымірэння", пастанавіўшы "аднавіць перапыненыя лініі сувязі паміж Поўначчу і Поўднем", напісалі ў аўторак дзяржаўныя СМІ КНДР.

У чэрвені летась канфлікт паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй рэзка абвастрыўся. Пхеньян паведаміў пра блакаванне ўсіх ліній тэлефоннай сувязі з Сеулам, назваўшы гэта "першым крокам да поўнага знішчэння ўсіх спосабаў сувязі з Паўднёвай Карэяй". У тым ліку была перапыненая сувязь прэзідэнцкай адміністрацыі ў Сеуле з офісам кіраўніка КНДР. Пазней на загад паўночнакарэйскага кіраўніцтва быў падарваны офіс у міжкарэйскіх сувязях у тэхнапарку Кэсон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках