27 красавiка 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі з'яўленне плямаў пад вачыма пасля COVID-19

1
Навукоўцы патлумачылі з'яўленне плямаў пад вачыма пасля COVID-19

Каранавірус можа шкодзіць нервовым клеткам.

Пасля перанесенага каранавірусу могуць утварыцца тромбы ў сасудах, у тым ліку вачэй, таму не выключанае з'яўленне плямаў пад вачыма, пагаршэнне зроку ў якасці сімптомаў. Пра гэта сказаў РБК расейскі вірусолаг, прафесар МДУ, доктар біялагічных навук Аляксей Аграноўскі.

«COVID-19 уплывае на многія органы, мяркуючы з паведамленняў у навуковай перыёдыцы і СМІ. Гісторыя гэтай эпідэміі занадта кароткая, каб рабіць канчатковыя высновы, але ўражанне складваецца менавіта такое. Інфекцыя COVID-19 можа ўплываць на сасуды (гэта якраз даволі вядомы феномен), у тым ліку на вочныя сасуды, выклікаючы мікратромбы і сімптомы плямаў [пад вачыма] і пагаршэння зроку. Гэты феномен заслугоўвае ўважлівага вывучэння, але, на жаль, нечаканай такую навіну прызнаць не выпадае», – адзначыў Аграноўскі.

Паводле словаў дацэнта кафедры інфекцыйных хваробаў РУДН Сяргея Вазнясенскага, COVID-19 можа шкодзіць нервовым клеткам. «Абсалютна выключыць тое, што нейкія элементы глядзельнага аналізатару будуць закранутыя пры каранавіруснай інфекцыі, ніхто не можа», – сказаў Вазнясенскі. Таксама пры любым цяжкім інфекцыйным захворванні ўзнікае інфекцыйны сіндром, які выяўляецца галаўнымі болямі, павышэннем тэмпературы, што можа прывесці да зніжэння вастрыні зроку. «Трэці момант – пры цяжкай плыні, калі пры каранавіруснай інфекцыі ў нас адбываецца тромбаўтварэнне, яно можа быць дзе заўгодна – і на ўзроўні сэрца, і на ўзроўні лёгкіх. Там, дзе тромбы будуць утварацца, функцыянальная актыўнасць гэтай сістэмы [органаў] або гэтага органа таксама будзе зніжацца», – растлумачыў навуковец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках