26 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой затрыманая самая вялікая колькасць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

11
На мяжы з Літвой затрыманая самая вялікая колькасць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
ФОТА: СЛУЖБА АХОВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ МЯЖЫ ЛІТВЫ

Усе мелі дакументы грамадзянаў Іраку або называліся жыхарамі гэтай краіны.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 27 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі 171 нелегальнага мігранта з Беларусі. Гэта рэкордны паказнік за адзін дзень.

Адзначым, што з пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі больш за 3000 нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў 37 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У ліпені 2021-га памежнікі затрымалі 2366 мігрантаў. У чэрвені іх было 473, у траўні – 77, у красавіку – 70, у сакавіку – 8.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках