6 траўня 2024, панядзелак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта такая станцыя патрэбная?

18
Навошта такая станцыя патрэбная?

БелАЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня.

2 ліпеня Міністэрства энэргетыкі паведаміла, што першы энэргаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара, «прычыны ўстанаўліваюцца, пасля іх развязання энэргаблок будзе ўключаны ў працу». 23 ліпеня Мінэнэрга заявіла, што на першым энэргаблоку «праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара». Уключыць блок у сетку плануецца да сярэдзіны жніўня. Як разумець усе гэтыя сухія фармулёўкі?

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да энэргетыка.

«З афіцыйных паведамленняў можна зрабіць выснову, што з рэактарам усё добра - «лягла» электрычная частка. Груба кажучы, схема наступная: атамны рэактар выпрацоўвае гарачы вадзяны пар, пар пад ціскам круціць турбіну, турбіна круціць генератар, які выпрацоўвае электрычнасць непасрэдна ў сетку. І паломка, як вынікае з паведамленняў, у апошнім пункце, які з рэактарам не звязаны. Адзінае, што цяпер АЭС не дае ні кроплі энэргіі ў сістэму, на гэта можна не звяртаць увагі, калі дастаткова магутнасці іншых станцый у краіне. Але ўзнікае пытанне: навошта такая станцыя патрэбная? Як я памятаю, былі абяцанні адключаць плойму электрастанцый пасля пуску АЭС, тую ж Лукомльскую ГРЭС, але з такімі частымі адключэннем і няскладнай працай АЭС гэтага рабіць пакуль што не даводзіцца.

Да таго ж сам увод энэргаблока назад у сістэму, пасля выпраўлення недахопаў, - гэта справа не пары хвілін, а вельмі складаная аперацыя, дзе трэба ўлічваць мноства фактараў, каб не заваліць усю энэргасістэму», - сказаў энэргетык.

Нагадаем, выплата расейскага крэдыту за будаўніцтва АЭС павінна была распачацца 1 красавіка 2021-га, але была перанесеная на 2023 год.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках