6 траўня 2024, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Сцяпану Латыпаву прызначылі медыцынскае абследаванне

Палітвязню Сцяпану Латыпаву прызначылі медыцынскае абследаванне
СЦЯПАН ЛАТЫПАЎ

У судзе праз высокі ціск яму стала кепска, выклікалі «хуткую».

У судзе Савецкага раёна Менска 29 ліпеня прадоўжыўся суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым. Падчас пасяджэння яму стала дрэнна. Лекары накіравалі Сцяпана на дадатковае абследаванне, а наступнае паседжанне павінна прайсці заўтра, 30 ліпеня, піша zerkalo.io.

У самым пачатку судовага паседжання Сцяпан Латыпаў сказаў свайму адвакату, што ў яго ў СІЗА быў высокі ціск.

Падчас сённяшняга пасяджэння, як і 27 ліпеня, апытвалі сведак - старшыняў сельсаветаў, дзе фірма Латыпава апрацоўвала мясцовасць хімікатамі супраць баршчэўніку. Усе яны казалі, што якіх-небудзь прэтэнзій да працы Латыпава ў іх не было.

Аб 11.30 Латыпаў папрасіў зрабіць перапынак і запрасіць лекара, бо адчувае сябе дрэнна. Ён паведаміў, што з раніцы ў яго быў высокі ціск, лекар зрабіў укол, але лягчэй яму не стала. У судзе пастанавілі выклікаць Сцяпану Латыпаву «хуткую».

Медыкаў доўга не пускалі ў залу пасяджэння і ў выніку лекарам не дазволілі забраць Сцяпана ў лякарню.

Пасля абеду судовае паседжанне прадоўжылася, аднак падсуднага на ім не было.

У выніку суддзя Аляксандр Воўк заявіў, што «у сувязі з немагчымасцю працягу пасяджэння без прысутнасці абвінавачанага» суд прадоўжыцца 30 ліпеня, а 10.00. Пры гэтым прычыну, паводле якой Латыпава няма ў судзе, ён не назваў.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», праз дрэннае самаадчування медыкі прызначылі Латыпаву дадатковае медыцынскае абследаванне. Сам Сцяпан цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Нагадаем, Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня каля мурала з «дыджэямі перамен».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках