Нацыянальная каманда Даніі выйшла ў паўфінал Еўра-2020
4- 3.07.2021, 21:00
- 3,142
Данцы перамаглі чэхаў з лікам 2:1.
Каманда Даніі выйшла ў паўфінал Еўра-2020, падолеўшы ў Баку каманду Чэхіі з лікам 2:1.
У Чэхіі гол забіў Патрык Шык, які цяпер з 5 галамі з'яўляецца найлепшым бамбардзірам Еўра-2020 разам з Крышціяну Ранальду, піша сайт ria.ru.
У паўфінале 7 ліпеня ў Лондане данцы згуляюць з пераможцам матчу Украіна - Англія, які пройдзе ўвечары ў суботу.