З РНПЦ псіхічнага здароўя эвакуявалі 420 пацыентаў і 40 медпрацаўнікоў
4- 31.07.2021, 10:38
- 4,542
Адбылося задымленне.
Раніцай 31 ліпеня ў адным з карпусоў РНПЦ псіхічнага здароўя адбылося задымленне. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
– У раёне 7 раніцы ў РНПЦ псіхічнага здароўя спрацавала сістэма пажараапавяшчэння. Дзяжурныя медыцынскія супрацоўнікі выявілі задымленне ў адным з карпусоў. На дапамогу медыкам прыбылі 9 машынаў МНС. Было эвакуявана 420 пацыентаў і 40 медыцынскіх супрацоўнікаў, – гаворыцца ў паведамленні.
Супрацоўнікі МНС знайшлі крыніцу задымлення. Праводзіцца службовае расследаванне сітуацыі. У цяперашні час пацыенты вернутыя ў свае палаты.