27 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША арыштавалі танкер, які незаконна вазіў нафту ў Паўночную Карэю

2
ЗША арыштавалі танкер, які незаконна вазіў нафту ў Паўночную Карэю

Міністэрства юстыцыі краіны абвесціла, што грузавы карабель парушыў санкцыйны рэжым.

У пятніцу Міністэрства юстыцыі ЗША абвясціла пра арышт танкера, які выкарыстоўваўся для перавозкі нафтапрадуктаў у Паўночную Карэю. Паводле звестак установы, грузавы карабель водазмяшчэннем 2734 тоны належаў грамадзяніну Сінгапура, і быў арыштаваны ўладамі Камбоджы ў адпаведнасці з міжнародным ордарам, выдадзеным ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

У Мінюсце падкрэслілі, што маюць намер прад'явіць крымінальныя абвінавачванні ва ўхіленні ад санкцый і адмыванні грошай меркаванаму ўладальніку танкера Courageous Квэку Кі Сэну. На гэты момант ён знаходзіцца на волі.

Федэральны суд Нью-Ёрка вынес пастанову пра канфіскацыю карабля ў пятніцу.

Нагадаем, што Паўночная Карэя з'яўляецца аб'ектам санкцый з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і шэрагу іншых міжнародных арганізацый праз развіццё праграмаў у стварэнні ядзернай зброі і балістычных ракетаў. Санкцыі абмяжоўваюць імпарт нафты і шэрагу іншых тавараў у краіну.

У заяве Міністэрства юстыцыі падкрэсліваецца, што Courageous, парушаючы закон, перастаў перадаваць кантрольнай установе інфармацыю пра сваё месцазнаходжанне. Пры гэтым спадарожнікавыя здымкі паказалі, што цягам гэтага часу ён даставіў нафту коштам паўтара мільёна даляраў на паўночнакарэйскі карабель Saebyol.

Ва ўстанове падкрэслілі, што плацяжы за набыццё танкера Courageous і нафты рабіліся з выкарыстаннем даляраў ЗША на парушэнне заканадаўства ЗША і рэзалюцыяў ААН і з выкарыстаннем падстаўных кампаній.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках