25 красавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады сваімі рукамі арганізавалі страйк на Мёрскім металапракатным заводзе

23
Улады сваімі рукамі арганізавалі страйк на Мёрскім металапракатным заводзе
ФОТА: ТАСС

Вытворчасць спыняецца на тры тыдні.

Telegram-канал «Нік і Майк» расказвае пра сітуацыю на Мёрскім металапракатным заводзе, які павінен быў наведаць Лукашэнка, але замест гэтага на прадпрыемства прыехалі сілавікі і затрымалі кіраўніцтва:

– Ну, тупыя. Вось і здарыўся першы афіцыйны страйк. Прычым абсалютна рукатворны, як і бывае ў хунты і “моцных” гаспадарнікаў.

А між тым з 2 жніўня на тры тыдні спыняецца ўся вытворчасць. Большасць супрацоўнікаў (а гэта блізу 600 чалавек) выпраўляюць дадому з выплатай 2/3 акладу. Прычыны дзве – з аднаго боку, няма сыравіны. З іншага боку, упала рэалізацыя і на складах сабралася шмат прадукцыі. Ці то санкцыі прадаўжаюць не працаваць, ці то ўсё ж кіраўніцтва нешта кеміла ў сваёй працы.

Што будзе з заводам пасля 20 жніўня – ніхто не ведае. Галоўная чутка – далучэнне да БМЗ. Узбуйненне, холдынгі, канцэрны – усё, як любяць “моцныя” гаспадарнікі.

Увогуле гэта яскравы прыклад, да чаго хунта давядзе эканоміку з такім падыходам. На «Гродна Азот» аварыя за аварыяй. БелАЗы хутка будуць ляпіць з пластыліну – пастаўшчыкі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва адзін за адным.

На «Беларуськаліі» спрабуюць ліквідаваць усе патрабаванні «Яры» ў тэхніцы бяспекі. Аднак сітуацыя з фінансамі сумная. Еўрапейскія банкі рэальна правяраюць, ці не трапляюць коды кожнай канкрэтнай партыі пад санкцыі і патрабуюць пацвярджэння, што аплата здзяйсняецца не за еўрапейскія крэдыты. Гаворка пакуль толькі пра разлікі ў еўрах. Але наперадзе маячаць санкцыі ЗША, і зноў становіцца страшна.

Ну, тупыя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках