11 траўня 2024, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі з'явіўся вялікі 3D-кот, які мяўкае на экране гандлёвага цэнтра

8
У Японіі з'явіўся вялікі 3D-кот, які мяўкае на экране гандлёвага цэнтра
ФОТА: CROSS SPACE

Відэафакт.

У Токіа на фасадзе гандлёвага цэнтра размясцілі велізарную 3D-праекцыю ката. Ён жыве каля чыгуначнай станцыі Сындзюку, а яго домам стаў велізарны LED-экран, плошча якога складае 150 квадратных метраў, паведамляе zn.ua.

Дзякуючы выгнутай форме экрана на ім можна трансляваць аб'ёмны малюнак. Звычайна там паказваюць рэкламу, але нядаўна тут з'явіўся новы жыхар - гэта белая з чорнымі і рудымі плямамі 3D-котка.

Яна прачынаецца кожны дзень у сем раніцы, ляніва пацягваецца і мяўкае на мінакоў. А засынае коцік прыкладна ў гадзіну ночы, паклаўшы галаву на лапы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках