21 траўня 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Марыніч: Бабарыка, Ціханоўскі, Статкевіч - рэальная пагроза для Лукашэнкі

6
Павел Марыніч: Бабарыка, Ціханоўскі, Статкевіч - рэальная пагроза для Лукашэнкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Неўзабаве сітуацыя з Лукашэнкам развяжацца.

Міністэрства замежных спраў Літвы ў чацвер абвясціла аб высылцы асноўнай часткі дыпламатычнага персаналу, які працуе ў пасольстве Беларусі ў Вільні, у адказ на аналагічны крок Менска. Літва дазволіла Беларусі пакінуць у краіне аднаго консульскага работніка і трох тэхнічна-адміністрацыйных работнікаў. У аўторак Беларусь паведаміла аб скарачэнні дыпламатычнага персаналу Літвы ў краіне да такога ж памеру.

Беларускі апазіцыйны палітык Павел Марыніч мяркуе, што гэты крок Менска " цяпер ніяк і ні на што не паўплывае". Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расейскай службе Радыё ЛРТ.

- Менавіта рэжым А. Лукашэнкі закрыў межы з Літвой для беларусаў і цяпер з візай або без яе - усё адно трапіць у Літву нельга. Сёння пад пытаннем нават дзеянне гуманітарнага калідора, бо беларускія ўлады не выпускаюць беларусаў з краіны. Так што, гэта пастанова пра закрыццё консульскіх пунктаў ні на што не паўплывае.

На гэтую праблему трэба глядзець шырэй, бо ўся праблема ў рэжыме А. Лукашэнкі. Ён ідзе на канфрантацыю з усім светам, пры гэта з'яўляецца нікім. Гэта дыктатар, які узброеным шляхам захапіў і трымае ўладу ў Беларусі. Улады самі вырашаюць, каго выпускаць, а каго не. Гэта адсутнасць закона: калі адзін чалавек на мяжы вызначае каго пусціць, а каго ён не хоча прапускаць праз гуманітарны калідор, на пахаванне ці на лячэнне. Мяжа сёння закрытая для ўсіх катэгорый грамадзян.

- Акрамя мігрантаў, якія ахвотна ўпускаюць у Літву.

- Якіх ён мэтанакіравана прымае самалётамі з трэціх краін. Ён іх мэтанакіравана прывозіць вялікімі групамі, якія пад'язджаюць на аўтобусах і рыхтуе ім праходы на тэрыторыю Літвы.

- Як бы вы маглі пракаментаваць нядаўні прысуд Віктару Бабарыку? Яго асудзілі на 14 гадоў, пры гэтым расейскія ўлады маўчаць, хоць палітолагі казалі, што гэта іх кліент.

- Мяне абсалютна не цікавіць маўчанне Масквы. А што тычыцца жорсткасці прысуду В.Бабарыку, то мы такія прысуды бачым кожны дзень. Мала таго, пытанне нават не ў прысудзе, пляваць, далі яму 14 гадоў або 25. Я абсалютна ўпэўнены, што ён гэтыя гады не будзе сядзець у турме. Я спадзяюся, што неўзабаве сітуацыя з А. Лукашэнка развяжацца.

Але сутнасць у тым, што ў беларускіх турмах забіваюць людзей. Прыклад - гэта апошняя сітуацыя з Вітольдам Ашуркам, якога проста забілі пад камерамі і выдалі скалечаны труп сваякам, сказаўшы, што ён упаў. Жыццё людзей знаходзяцца ў небяспецы, таму можна не глядзець на прысуды. А В.Бабарыка, як і С.Ціханоўскі, і М.Статкевіч - яны рэальная пагроза для А.Лукашэнкі. У мяне няма ніякіх сумневаў, што гэтыя людзі будуць у турме да таго часу, пакуль дыктатар будзе пры ўладзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках