13 траўня 2026, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адкрылі першую ў свеце дзіцячую прастору, паветра ў якой чысціць багавінне

У Польшчы адкрылі першую ў свеце дзіцячую прастору, паветра ў якой чысціць багавінне

У сцены будынка ўбудаваныя шкляныя цыліндры, дзе жыве багавінне.

У Варшаве стварылі першую ў свеце дзіцячую гульнявую прастору, паветра у якой чысціцца з дапамогай багавіння, піша «Евро пульс».

Гэта драўляная пабудова цыліндрычнай формы, усярэдзіне якой знаходзіцца вяровачны парк для дзяцей. У сцены будынка ўбудаваныя шкляныя цыліндры. Там жыве багавінне, якое насычаецца паветрам, што нагнятаецца з памяшкання.

Водарасці перапрацоўваюць вуглякіслы газ у чысты кісларод, які запаўняе ўнутраную прастору з дапамогай спецыяльных біярэактараў.

Паводле звестак САЗ, 93% дзяцей у свеце ў гульнявых зонах дыхаюць забруджаным паветрам.

Забруджанасць паветра ў Польшчы - адна з самых высокіх ва ўсім ЕЗ. Таму ў Чэнстахове, напрыклад, пракладуць трамвайныя шляхі, што ачышчаюць паветра, а ў аўтобусах Лодзі тэстуюць фільтры паветра новага пакалення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках