14 траўня 2026, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракан накінуўся на алімпійцаў: «Хіба гэта спартоўцы?»

61
Таракан накінуўся на алімпійцаў: «Хіба гэта спартоўцы?»

Самазванец раз'юшаны вынікамі беларускіх алімпійцаў у Токіё.

Лукашэнка падчас паездкі ў аграгарадок Ціхінічы, якая адбылася ў пятніцу, 13 жніўня, раскрытыкаваў беларускіх спартоўцаў, якія вярнуліся з Алімпіяды ў Токіё. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.

- Я разумею, што псіхалогія і іншае. Але ты ж ехаў, а значыць - пакажы, што ты ўздымаў. Больш за палову спартоўцаў не выканалі тое, што яны ўжо рабілі. Але хіба гэта спартоўцы? - заявіў Таракан.

Лукашэнка таксама дадаў, што спартоўцы ведалі загадзя, у якіх умовах ім трэба будзе выступаць на Алімпійскіх гульнях у Токіё.

- І потым ён кажа: недаацанілі, не ачомаліся. Ну дык трэба было падумаць загадзя. Ну добра, лёгкаатлеты, я ж усё разумею - апарня, душна і горача. Але штангісты! Ну няўжо там умовы горшыя, чым тут? І потым, вы ж дваіх адабралі, ну дык дайце ж вынік. Што ж гэта - абаранак атрымліваюць, выходзяць, гэта ж не справа, - абурыўся Лукашэнка.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках