28 лiстапада 2021, Нядзеля, 15:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Час прыйшоў

3
Час прыйшоў

Страйкавы рух павінен стаць такім жа масавым, якімі былі вулічныя пратэсты год таму.

Год таму, 17 жніўня, шахцёры пачалі страйк у падтрымку перамен у краіне. Працоўныя стварылі страйкам, які выставіў галоўнае патрабаванне - адстаўка дыктатара Лукашэнкі. Страйк на «Беларуськаліі» стаў знакавай падзеяй Беларускай рэвалюцыі, адчувальнай падтрымкай усенародных пратэстаў супраць абрыдлага дыктатара і ягоных паслугачоў.

На страйкам «Беларуськалія» адразу ж абрынуліся жорсткія рэпрэсіі. Страйкоўцаў шахцёраў арыштоўвалі, кідалі ў турмы, выціскалі з краіны, шантажавалі, спрабавалі падкупляць, запалохвалі і пазбаўлялі ўсіх правоў.

Нягледзячы на ўсе гэтыя злачынныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі страйк выстаяў і працягвае змагацца разам з усімі за вольную і незалежную Беларусь.

Абвяшчэнне страйку азначала працяг традыцый шахцёраў, якія шмат зрабілі ў першыя гады нашай незалежнасці для абароны правоў працоўных, для абароны годнасці людзей працы ў Беларусі.

Сёння хочацца ўспомніць аднаго з тых, хто стаяў ля вытокаў гэтых традыцый. Леанід Мархотка быў у ліку арганізатараў незалежнага прафзвязу, першага маршу шахцёраў Салігорск - Менск, актыўна падтрымліваў і кансультаваў цяперашні страйкам. У сакавіку гэтага года Леанід памёр ад Ковіда, а фактычна загінуў праз злачынную, бесчалавечную палітыку рэжыму Лукашэнкі падчас пандэміі. Светлая памяць герою Беларусі.

Страйк стаў адным з брэндаў свабоднай Беларусі, раскрыў злачынствы халуйскай адміністрацыі «Беларуськалія», карупцыю і грэбаванне правамі працоўных.

Значэнне страйку на «Беларуськаліі» ўжо значнае ў гістарычным плане, але стане больш важкім, калі да яго далучацца ўсе тыя тысячы шахцёраў, якія яго падтрымліваюць, але пакуль не сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі.

Час прыйшоў!

Страйкавы рух павінен стаць такім жа масавым, якімі былі вулічныя пратэсты год таму. Гэта дапаможа і страйкоўцам, і пратэстам.

Разам да перамогі!

Андрэй Саннікаў, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», europeanbelarus.org

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».