Спадарожнікавыя здымкі маштабных лясных пажараў на курортах у Турцыі
6- 2.08.2021, 10:53
- 9,388
Фота з вышыні 770 кіламетраў.
Уздоўж міжземнаморскага ўзбярэжжа Турцыі ўжо некалькі дзён віруюць маштабныя лясныя пажары: курорты Бодрум, Манаўгат, Мармарысе і Анталія ахоплены агнём і дымам у разгар турыстычнага сезона. Як гэта выглядае з космасу, паказалі ў European Space Imaging са спадарожнікаў Mаxar, піша liga.net.
Здымкі зроблены амерыканскім спадарожнікам назірання Зямлі WorldView-2 на платформе кампаніі Maxar з вышыні 770 км. Адкрыць фрагмент аднаго з фота, каб убачыць ўзровень дэталізацыі.
Literally paradise on fire. Turkey's Marmaris coastline about an hour ago. pic.twitter.com/ALCIQr32jz
— Louis Fishman لوي فيشمان לואי פישמן (@Istanbultelaviv) August 1, 2021
Колькасць ахвяр стыхіі дасягнула 10 чалавек.
Гараць лясу таксама ў суседняй Грэцыі і на італьянскай выспе Сіцылія. Выратавальнікам супрацьстаіць таксама анамальная спякота: сёння і заўтра ў Грэцыі чакаецца да + 44°С.
Карта рызык узнікнення пажараў у Еўропе: