ЗША выправадзяць больш за 20 расейскіх дыпламатаў
12- 2.08.2021, 20:13
- 10,810
Ім загадана пакінуць краіну да 3 верасня.
ЗША сабраліся выправадзіць з краіны расейскіх дыпламатычных працаўнікоў, у якіх заканчваецца віза. Ім загадана пакінуць краіну да 3 верасня, усяго іх налічваецца 24 чалавекі.
Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў у інтэрв'ю выданню National Interest.