Год таму тысячы менчукоў сталі ў ланцуг салідарнасці - ад Курапатаў да Акрэсціна
- 21.08.2021, 17:34
- 1,898
Назад у будучыню.
У беларускай сталіцы ў пятніцу вечарам, 21 жніўня 2020-га года, прайшла акцыя ланцуг пакаяння. У ёй узялі ўдзел тысячы менчукоў.
Паводле задумы ўдзельнікаў акцыі, яны сталі ланцугом ад ІЧУ на Акрэсціна праз увесь горад да ўрочышча Курапаты пад Менскам.
Людзі выстройваліся ў ланцуг па ўсім горадзе - на Нямізе, Грушаўцы, у раёне Акадэміі навук, у саміх Курапатах. Удзельнікі акцыі трымалі нацыянальныя сцягі, аўтамабілі якія праязджалі міма, падтрымлівалі іх сігналамі.
На гэты момант, у Беларусі ўжо больш за тыдзень працягваліся масавыя акцыі пратэсту.






