15 траўня 2026, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Буракі падаражэлі на 658%»

«Буракі падаражэлі на 658%»

Гародніна стала адчувальна біць па кішэнях беларусаў.

За паўгода некаторыя віды гародніны падаражэлі ў некалькі разоў. Vgr.by наважыў даведацца, што адбылося з коштамі за апошні год і чаму «свае» бульбачка, буракі і капуста б'юць па кішэні.

За паўгода буракі падаражэлі ўтрая

Нават паводле звестак Менскага гарадскога аб'яднання прафзвязаў, у Беларусі ў чэрвені 2021 года ў параўнанні з коштамі снежня 2020 года значна падаражэла ўся садавінна-гародніная прадукцыя: буракі - у 3,2 разы, морква - амаль утрая, капуста - больш чым у 2,5, бульба - у 1,8 разы.

«Рост коштаў гародніны выклікае асаблівую занепакоенасць. У Менску звесткі прафсаюзнага маніторынгу паказалі рост коштаў за чэрвень буракоў - 263%, бульбы - 188%. У параўнанні з коштамі снежня 2019 года буракі падаражэлі і зусім на 658%», - адзначыў старшыня аб'яднання Аляксандр Шчаковіч.

У лютым буракі, белакачанная капуста, бульба, морква, цыбуля, памідоры, агуркі, перац і часнок патрапілі ў спіс сацыяльна значных тавараў, кошты якіх замарозілі.

Колькі каштуе гародніна

Каб паглядзець на кошты гародніны, журналісты адправіліся на рынак, у «калгасную» краму і ў буйны гіпермаркет Гародні.

На Цэнтральным рынку за кіло буракоў просяць 1-1,3 рубля, капусты - 1,6-1,8, бульбы - 1-1,2, морквы - 1,2-1,5 рубля. Цыбуля каштуе 80 капеек за кіло, памідоры - ад 1,8 да 2,2 рубля, агуркі - ад 1,3 да 1,9, часнок - 7 рублёў за кіло.

У краме «Квасоўская» на праспекце Кляцкова морква - 1,2 рубля за кілаграм, бульба - 1,25, буракі - 1,85, таматы - 1,8, белакачанная капуста - 1,93 рубля, рэпчатая цыбуля - 59 капеек.

У адным з гіпермаркетаў «Еўраопта» морква каштуе ад 1,49 да 1,99 рубля, буракі - 99 капеек (на акцыі, без яе - 1,29 рубля), часнок - 6,9, белакачанная капуста - 1,59, цыбуля - ад 1,29 да 1,59, бульба - ад 1,15 да 2,29 рубля за кіло. Таматы прадаюцца за 2,05-3,09, агуркі - ад 1,43 да 2,41 рубля.

Чаму кошты такія

Як патлумачылі ў адной з гарадзенскіх гандлёвых сетак, значны рост коштаў, дапусцім на буракі, тлумачыцца проста: звычайна ў сярэдзіне лета сканчаюцца леташнія запасы, а новы ўраджай яшчэ не падаспеў. Таму тавар закупляюць за мяжой.

Сярэднія кошты гародніны ў раздробнай сетцы прыводзіць праўладны Белстат. Журналісты параўналі, колькі каштавала некаторая гародніна ў Гарадзенскай вобласці ў ліпені 2020 года і ў ліпені 2021 года. Рэкардсменам падаражання сталі буракі - яны выраслі ў цане амаль у 2,5 разы. Не так істотна, але адчувальна дадалі капуста, морква, перац і бульба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках