СМІ: На шахце ў Петрыкаве загінулі рабочыя
14- 3.08.2021, 11:53
- 13,636
НЗ адбылося раніцай.
Чытачы телеграм-канала «Хартыя-97%» паведамілі аб НЗ на шахце ў Петрыкаве:
«Машына прыціснула двух рабочых «Шахтаспецбуд» дзесьці а 4-5 раніцы. Да смерці».
Пазней тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» даведаўся падрабязнасці трагедыі:
- Удалося даведацца імёны загінуўшых сёння ў Петрыкаве: Ласкавец і
Жураўлёў 1994 і 1988 года нараджэння.
Цяпер целы знаходзяцца ў шахце.
Чакаюць прыезду СК і камісіі.