26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску патануў дэсантнік

У Віцебску патануў дэсантнік

Ён паплыў на другі бок ракі да дзяўчат.

НЗ здарылася 2 жніўня ў Віцебску, на беразе Заходняй Дзвіны.

Паводле звестак следства, удзень двое сяброў адзначалі дзень ПДВ і распівалі спіртное ў Віцебску на беразе ракі Заходняя Дзвіна. Калі адзін з мужчын ненадоўга адлучыўся ад застолля, другі - 39-гадовы мужчына пераплыў раку і размаўляў на іншым беразе з дзяўчатамі, якія там адпачывалі. Убачыўшы гэта, ён таксама наважыў плыць да гэтай кампаніі, аднак зразумеў, што яму не хопіць сіл і вярнуўся назад. Свайго знаёмага ён больш не бачыў, як і дзяўчат. Пачакаўшы некаторы час мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы. Праз два дні, 4 жнiўня цела 39-гадовага мужчыны было вынятае з вады.

Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння. Апытаныя відавочцы, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, вытворчасць якой даручана УДКСЭ Віцебскай вобласці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках