14 траўня 2026, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія, ЗША і ЕЗ заклікалі Расею выканаць свае абавязанні

4
Грузія, ЗША і ЕЗ заклікалі Расею выканаць свае абавязанні

Тбілісі і партнёры Грузіі распаўсюдзілі заявы ў сувязі з гадавінай расейска-грузінскай вайны.

У 13-ю гадавіну з пачатку расейска-грузінскай вайны МЗС Грузіі заклікаў Расею выканаць узятыя на сябе абавязанні пры падпісанні пагаднення аб спыненні агню ад 12 жніўня 2008 года. Вывесці акупацыйныя сілы з тэрыторыі Грузіі, адклікаць незаконную пастанову аб прызнанні незалежнасці акупаваных тэрыторый і дапусціць у акупаваныя рэгіёны міжнародных назіральнікаў, паведамляе «Голос Америки».

У грузінскім МЗС мяркуюць, што менавіта з поўнамаштабнай інтэрвенцыі ў Грузію Расея пачала «апрабацыю агрэсіўнай палітыкі парушэння міжнародна-прызнаных дзяржаўных межаў суверэнных краін», што ў сваю чаргу паставіла пад удар трансатлантычную бяспеку і міжнародны парадак. У гэтым кантэксце МЗС Грузіі нагадвае пра пастанову Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) паводле справы аб жнівеньскай вайне, якая была вынесеная 21 студзеня 2021 года.

«ЕСПЧ пастанавіў, што Расейская Федэрацыя як дзяржава, якая ажыццяўляе акупацыю і эфектыўны кантроль у грузінскіх рэгіёнах Абхазія і Цхінвалі/Паўднёвая Асеція, нясе адказнасць за парушэнні цэлага шэрагу пунктаў і артыкулаў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека падчас жнівеньскай вайны 2008 года і ў перыяд далейшай акупацыі тэрыторый Грузіі», - гаворыцца ў заяве.

У МЗС Грузіі адзначаюць, што нягледзячы на адказнасць за устаноўленыя ЕСПЧ злачынствы, Расея працягвае парушаць міжнароднае права і ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць у Абхазіі і Цхінвальскім рэгіёне, уціскае там правы этнічных грузінаў, праводзіць чысткі, абмяжоўвае свабоду перамяшчэння людзей і незаконна затрымлівае грамадзян.

«Грузія поўнасцю выконвае Пагадненне аб спыненні агню ад 12 жніўня 2008 года і ў аднабаковым парадку неаднаразова пацвердзіла сваю прыхільнасць абавязацельству аб непрымяненні сілы ў чаканні аналагічнага кроку ў адказ з боку Расеі. У той жа час урад Грузіі робіць актыўныя крокі для паглыблення ўзаемадзеяння і стасункаў паміж супольнасцямі, падзеленымі вайной і акупацыйнымі лініямі», - сказана ў заяве МЗС Грузіі.

У выніку расейскай агрэсіі ў жніўні 2008 года, згодна з грузінскімі звесткамі, з грузінскага боку загінулі 412 чалавек, з іх 169 вайскоўцаў; раны атрымалі 1 747 людзей. Пры гэтым 130 тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць свае дамы. У выніку расейскай інтэрвенцыі былі разбураны 35 000 тысяч жылых дамоў і 53 населеныя пункты. Расея акупавала 5 грузінскіх далін і 125 вёсак.

Заява ЗША

Амбасада Злучаных Штатаў у Грузіі заклікала Расею адклікаць прызнанне Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну і дапусціць вяртання ў свае дамы соцень тысяч вымушана перамешчаных асоб.

У пасольстве мяркуюць, што агрэсіўныя дзеянні Расеі, уключаючы перанос лініі акупацыі ўглыб тэрыторыі, падкантрольнай Тбілісі, а таксама затрымання грамадзян Грузіі, стварылі мноства праблем. У тым ліку, як адзначаюць у дыппрадстаўніцтве ЗША, абмежаванні на доступ да жыццёва важнай гуманітарнай і медыцынскай дапамогі для жыхароў акупаваных рэгіёнаў Грузіі прывялі да шматлікіх ахвяр. ЗША мяркуюць, што гэтыя дзеянні павінны «неадкладна спыніцца».

«Прыхільнасць Злучаных Штатаў нашым сябрам і партнёрам у Грузіі застаецца нязменнай. Мы стаім разам з грузінскім народам, які пражывае па абодва бакі падзеленай адміністрацыйнай лініі, і далучаемся да яго закліку да ўз'яднання гэтых супольнасцяў, раз'яднаных расейскай агрэсіяй», - сказана ў заяве амбасады.

Заява Еўразвязу

Прадстаўніцтва ЕЗ у Грузіі таксама распаўсюдзіла заяву ў сувязі з 13-й гадавінай расейска-грузінскай вайны. Дакумент асуджае вайсковую прысутнасць Расеі ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў парушэнне як міжнароднага права, так і яе абавязанняў па дамове ад 12 жніўня 2008 года, а таксама дыпламатычнае прызнанне Раскяй Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну.

У ЕЗ выказваюць устурбаванасць парушэннямі правоў чалавека ў акупаваных рэгіёнах Грузіі і намагаюць на «правядзенні расследаванняў, якія заслугоўваюць даверу» па фактах парушэння правоў чалавека, згаданых у пастанове Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) ад 21 студзеня 2021 года.

«Мы па-ранейшаму адданыя развязанню канфліктаў, у тым ліку праз удзел ЕЗ у якасці сустаршыні Жэнеўскіх міжнародных дыскусій, працы спецпрадстаўніка ЕЗ і Місіі назіральнікаў ЕЗ (МНЕЗ). Мы пацвярджаем цвёрдую падтрымку Еўрапейскім Звязам незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі ў межах яе міжнародна прызнаных межаў», - гаворыцца ў заяве ЕЗ.

Пазіцыя Расеі

Расея пакуль не рабіла афіцыйных каментароў у сувязі з гадавінай жнівеньскай вайны, а таксама заявамі Тбілісі і партнёраў Грузіі. Рэч у тым, што датай пачатку расейска-грузінскай вайны ў РФ лічаць 8 жніўня, у адрозненне ад Грузіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках