26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія адмовілася пускаць кітайскага амбасадара ў парламент

2
Брытанія адмовілася пускаць кітайскага амбасадара ў парламент

Ад Пекіна патрабуюць скасаваць санкцыі ў дачыненні да брытанскіх дэпутатаў.

Парламент Вялікай Брытаніі забараніў амбасадару Кітая ў Злучаным Каралеўстве Чжэн Цзэгуану наведваць будынак заканадаўчага органа, пакуль дзейнічаюць санкцыі, уведзеныя Пекінам у дачыненні да брытанскіх дэпутатаў.

Пра гэта паведаміў у аўторак спікер Палаты абшчын (ніжняй палаты) Ліндсі Хойл, паведамляе ТАСС.

«Я рэгулярна праводжу сустрэчы з амбасадарамі з усяго свету, каб устанавіць трывалыя стасункі паміж краінамі і парламентарыямі. Але я не адчуваю, што амбасадару Кітая будзе дарэчы праводзіць сустрэчы на тэрыторыі Палаты абшчын і ў тым месцы, дзе мы працуем, бо ягоная краіна ўвяла санкцыі супраць некаторых нашых сяброў», - сказаў ён.

«Калі б гэтыя санкцыі былі скасаваныя, тады, вядома, так пытанне не стаяла б. Я не кажу, што сустрэчы не могуць праводзіцца, я толькі кажу, што яны не могуць праходзіць тут, пакуль гэтыя санкцыі дзейнічаюць», - растлумачыў Хойл.

Нагадаем, Кітай увёў санкцыі ў дачыненні да дзевяці асоб і чатырох арганізацый з Вялікай Брытаніі пасля таго, як брытанскі бок наклаў на КНР абмежаванні ў сувязі з рэпрэсіямі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Брытанцам і іх найбліжэйшым сваякам, якія трапілі пад санкцыі, забаранілі ўезд у Кітай, у тым ліку ў Ганконг і Макао, іх уласнасць у краіне замарожаная, а грамадзянам і ўстановам КНР забаронена з імі супрацоўнічаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках