27 красавiка 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Выбарчыя махінацыі выкрываюць слабасць рэжыму Пуціна

2
FT: Выбарчыя махінацыі выкрываюць слабасць рэжыму Пуціна

Падтрымка «Адзінай Расеі» паменшылася.

Прайшло некалькі дзясяцігоддзяў з тых часоў, як расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і палітычныя дзеячы Крамля адтачылі свае метады дасягнення таго, каб выбары ў Расеі заўсёды прыносілі жаданы вынік. І зноў, нягледзячы на падзенне рэйтынгаў, чакаецца, што «прапуцінская» партыя «Адзіная Расія» атрымае большасць на выбарах. Аднак яшчэ ніколі тактыка рэжыму Пуціна не была такой жорсткай. «Кіраваная дэмакратыя» ў Маскве, якая калісьці была адносна «тонкай», цяпер становіцца ўсё больш рэпрэсіўнай, прыводзіць артыкул «Люстэрка тыдня. Украіна».

Сігналам аб пашырэнні рэпрэсій стала атручванне вядомага крытыка Пуціна Аляксея Навальнага. А пасля таго, як апазіцыянеру ўдалося выжыць і вярнуцца ў Маскву, яго чакаў арышт і зняволенне.

Арганізацыя Навальнага была абвешчаная «экстрэмісцкай», а ўсім, хто меў з ёй сувязі, з гэтага часу забаронена ўдзельнічаць у выбарах. Незалежныя СМІ былі названыя «замежнымі агентамі», што ўскладняе іх выжыванне. Брудныя хітрыкі выкарыстоўваюцца супраць апазіцыйных кандыдатаў.

Наступ супраць Навальнага быў часткова матываваны яго заявамі пра карупцыю на высокім узроўні. Рэжым Пуціна таксама спрабаваў здушыць ініцыятыву «разумнага галасавання», якую арганізавалі прыхільнікі Навальнага, заклікаючы выбарцаў падтрымаць кандыдатаў не ад рэжыму Крамля.

Аднак усе гэтыя рэпрэсіі ідуць за некалькімі гадамі слабага росту эканомікі ў Расеі і нізкім узроўнем жыцця, што значна кантрастуе з першымі гадамі знаходжання Пуціна ва ўладзе. Падтрымка «Адзінай Расеі» паменшылася.

Рэйтынгі прэзідэнта застаюцца адносна стабільнымі. Але апытанні паказваюць, што шмат маладых расейцаў выступаюць супраць таго, каб Пуцін зноў стаў кіраўніком дзяржавы, калі ягоны тэрмін паўнамоцтваў скончыцца ў 2024 годзе. Аднак канстытуцыйныя змены дазваляюць Пуціну працягнуць прэзідэнцкі тэрмін.

Крэмль трывожна назіраў за тым, як тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў суседняй Беларусі летась пасля таго, як дыктатар Аляксандр Лукашэнка абвясціў сваю фіктыўную перамогу на выбарах.

Пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што апазіцыя дасягне такіх узроўняў у Расеі. Многія выбарцы сталага веку не бачаць альтэрнатывы Пуціну. Але падаўленне іншадумства яшчэ больш абмяжоўвае прастору для дыскусій, крытыкі і абмену думкамі, якія неабходныя развітой эканоміцы.

Прадпрымальнікі і многія замежныя інвестары вядуць свой бізнэс за межамі Расеі. Існуе вялікая імавернасць таго, што расейская эканоміка заўсёды будзе залежаць ад выкапнёвага паліва і пакутаваць ад карупцыі, якая раз'ядае сістэму знутры.

Часам аўтарытарныя сістэмы могуць быць «адукаванымі» з намерамі прайсці некаторыя ліберальныя рэформы ці нават адкрыць шлях для пераходу да дэмакратыі. Некаторыя прадстаўнікі акружэння Пуціна ў пачатку 2000-х меркавалі, што гэта і ёсць яго план. Але істотная пустата рэжыму стала ўсё больш закасцянелай.

Жаданне трымацца на пасадзе матываванае памылковым меркаваннем пра тое, што «толькі Пуцін можа выратаваць Расею ад хаосу».

Гэта таксама адлюстроўвае страх Пуціна вакол таго, што магло б адбыцца з усімі прадстаўнікамі рэжыму, калі б яго зрынулі.

Гэта праблема для Расеі, перш за ўсё. Але рэжым у Крамлі нясе небяспеку і для глабальнай сістэмы. Пуцін памятае, як яго папулярнасць узрасла пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Масква прадаўжае падрываць украінскі суверэнітэт і ўзмацняе свой уплыў на Беларусь у абмен на падтрымку Лукашэнкі.

Вобраз Расеі як «цытадэлі», якую Захад захоча падарваць, адлюстроўвае крамлёўскую паранойю і дапамагае рэжыму маніпуляваць насельніцтвам для згуртавання «патрыятычнай падтрымкі». Еўрапейскія лідары разумеюць гэтую пагрозу, аднак адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, якая цяпер сканцэнтраваная на Кітаі, варта надаць больш увагі пагрозе з боку Крамля, рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках