27 красавiка 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына заехаў на машыне ў браму амбасады РФ у Беларусі

8
Мужчына заехаў на машыне ў браму амбасады РФ у Беларусі

Жыхар Слуцка таксама спрабаваў укусіць міліцыянта.

Суд разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Слуцка, які на момант учынення злачынства пакутаваў псіхічным разладам, паведамілі агенцтву "Минск-Новости" ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.

У чэрвені 2021 года мужчына на сваім аўтамабілі спачатку заехаў у браму амбасады Расейскай Федэрацыі, а затым пералез праз плот амбасады. Пры затрыманні ён паводзіў сябе настолькі буяна, што міліцыянты надзелі яму кайданкі не толькі на запясці, але і на ногі.

У пастарунку затрыманы не дазволіў агледзець сябе брыгадзе хуткай дапамогі. Ён працягваў весці сябе неадэкватна, сцвярджаў, што з'яўляецца супрацоўнікам знешняй выведкі. Неўзабаве ўпаў на падлогу перад супрацоўніцай міліцыі, кажучы, што яна яго жонка, і паспрабаваў укусіць жанчыну за нагу.

Паводле вынікаў судмедэкспертызы мужчына прызнаны псіхічна нездаровым - яму неабходна лячэнне ў псіхічным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Раней ён не быў судзімы, працаваў як індывідуальны прадпрымальнік у сферы пасажырскіх перавозак.

Мужчына змешчаны пад варту да пастановы суда. Яму давядзецца аплаціць 7 тысяч рублёў маёмаснай шкоды, які ён прычыніў дыппрадстаўніцтву.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках