20 кастрычнiка 2021, Серада, 15:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаўскім раёне крытычная сітуацыя праз COVID-19

7
У Барысаўскім раёне крытычная сітуацыя праз COVID-19
ФОТА: TASS

Галоўная лекарка Барысаўскай ЦРБ заявіла пра рэкордны рост захворвання.

Сітуацыя з ростам захворвання каранавіруса ў Барысаўскім раёне настолькі рэзка пагоршылася, што пра гэта сталі казаць уголас. Са слоў галоўнай лекаркі УЗ «Барысаўская ЦРБ» Алены Лыскавец, ужо цяпер у бальніцы няма аніводнага вольнага кіслароднага пункту. Калі 10 жніўня на тэрыторыі Барысава і раёна было зарэгістравана 455 захварэлых, то зараз іх колькасць павялічылася ўдвая: паводле звестак на 14 верасня лічыўся 931 хворы. З іх у стацыянары знаходзілася 255 чалавек, і ўсе 110 кіслародных пунктаў занятыя.

- Захворванне значна «памаладзела». Калі ў першую хвалю захворвалі і часцей траплялі ў бальніцы ўзроставыя людзі 60+, то цяпер сярэдні ўзрост хворых - 36-60 гадоў. І інфекцыя працякае дастаткова цяжка: масіўныя пнеўманіі з вялікім адсоткам пашкоджання лёгкіх, часта пацыенты, прычым маладыя, адпраўляюцца на ШВЛ або на кіслародную падтрымку, - распавяла Алена Лыскавец.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».