27 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія падала пазоў у Міжнародны суд ААН на Азербайджан

Арменія падала пазоў у Міжнародны суд ААН на Азербайджан

Ерэван просіць прыцягнуць Баку да адказнасці.

Арменія падала пазоў у Міжнародны суд ААН, абвінаваціўшы Азербайджан у расавай дыскрымінацыі армян, і просіць прыцягнуць Баку да адказнасці, гаворыцца ў апублікаваным у чацвер прэс-рэлізе суда, піша "Інтэрфакс".

У пазове сказана, што, на думку армянскага боку, Азербайджан парушыў Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, прынятую Генасамблеяй ААН у 1965 годзе.

"Дзесяцігоддзямі Азербайджан дыскрымінаваў армян", і што "у выніку правядзення дзяржавай палітыкі нянавісці армяне зазнаюць сістэматычную дыскрымінацыю, масавыя забойствы, катаванні і іншыя віды гвалту", - пазначана ў пазове.

Армянскі бок таксама сцвярджае, што ў верасні 2020 года Азербайджан зноў парушыў канвенцыю падчас збройнага канфлікту паміж краінамі.

"Арменія просіць суд прыцягнуць да адказнасці Азербайджан за парушэнні канвенцыі, каб прадухіліць будучую шкоду і кампенсаваць шкоду, якая ўжо была прычыненая", - пішуць СМІ.

У пазове падкрэсліваецца, што дыскрымінацыю з боку Азербайджана зазнавалі асобы армянскага этнічнага або нацыянальнага паходжання незалежна ад іх фактычнага грамадзянства.

У паведамленні суда адзначаецца, што пазней ён апублікуе на сваім сайце тэкст позвы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках