27 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра трох мігрантаў, якія загінулі каля мяжы з Беларуссю

27
Што вядома пра трох мігрантаў, якія загінулі каля мяжы з Беларуссю
ВЫРАТАВАЛЬНАЯ АПЕРАЦЫІ КАЛЯ РАКІ СУПРАСЛЬ.
ФОТА: PORANNY.PL

Цяпер справай загінулых мігрантаў займаецца мясцовая пракуратура.

У мінулую нядзелю польскія памежнікі расказалі пра тое, што на памежнай тэрыторыі былі знойдзеныя целы трох мігрантаў. Партал Zerkalo.io сабраў усё, што вядома пра здарэнне на мяжы з Беларуссю.

Польскія памежнікі ў мінулую нядзелю паведамілі пра тое, што ў памежным раёне былі знойдзеныя трупы трох чалавек. Паводле інфармацыі польскага выдання «Wyborcza», адзін з іх – гэта грамадзянін Ірака.

Ягонае цела знайшлі ў вёсцы Дважыска (рэгіён – Падляссе), якая знаходзіцца каля трох межаў – польскай, літоўскай і беларускай у сярэдзіне Аўгустоўскай пушчы.

Мужчына быў у складзе групы іракцаў з трох чалавек. Хутчэй за ўсё, як паведамляе «Wyborcza», смерць наступіла ад пераахаладжэння.

Двух іншых мігрантаў забралі ў лякарні Сувалак і Аўгустова. Гэтая група мігрантаў знаходзіліся за 10 кіламетраў ад мяжы Польшчы з Літвой, адкуль маглі патрапіць на польскую тэрыторыю. Калі іх выявілі памежнікі, адзін з іракцаў ужо быў мёртвы.

Яшчэ два целы – грамадзяніна Конга і грамадзяніна Камеруна – знайшлі таксама на тэрыторыі Падляшскага ваяводства.

Цяпер справай загінулых мігрантаў займаецца мясцовая пракуратура.

Здарэнне пракаментаваў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на сваёй старонцы ў Facebook:

– На месцы працуюць службы і пракуратура, якая высвятляе прычыны трагічнага здарэння, – напісаў прэм'ер-міністр Польшчы. – Варта вывучыць магчымую сувязь згаданых драматычных падзей з беларускімі правакацыйнымі дзеяннямі, якія маюць месца цяпер на нашай усходняй мяжы.

Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што, на ягоную думку, трагедыя на польска-беларускай мяжы адбылася праз палітыку ўладаў Беларусі. Анджэй Дэра сказаў, што гэта звязана з пастановай уладаў Беларусі адправіць мігрантаў на мяжу з Польшчай, нягледзячы на надзвычайнае становішча ў памежных рэгіёнах Польшчы.

«Трагедыя адбылася, таму што беларускі бок спрашчае перасячэнне мяжы. Нягледзячы на надзвычайнае становішча, гэтыя людзі неяк пранікаюць. Па-першае, яны парушаюць закон. Па-другое, яны не ведаюць гэтай мясцовасці, трапляюць у такія месцы, адкуль складана выбрацца. У Польшчы вельмі халодна. Для людзей, якія не прывыклі да такіх тэмператураў, гэта ўжо забойная тэмпература. У выніку гэта прывяло да трагедыі», – сказаў ён.

Як паведамляе выданне «Kurier poranny», у мінулую нядзелю памежнікі супольна з вайскоўцамі, паліцыяй і пажарнай службай праводзілі выратавальную аперацыю на балотах у разліве ракі Супрасль каля польска-беларускай мяжы. Там атрымалася выратаваць 8 мігрантаў. Сем чалавек – гэта грамадзяне Сірыі, адзін – з Конга.

Выратавальная аперацыя разгарнулася раніцай 19 верасня каля вёскі Пянькі. Тры жанчыны і пяць мужчынаў не маглі выбрацца з балота.

Памежнікі і выратавальнікі выносілі людзей на сухое месца і ўжо там іх прымалі медыкі. На дапамогу таксама выклікалі гелікоптар.

У шпіталь забралі сем чалавек – 5 мужчынаў і 2 жанчыны. Яшчэ адна мігрантка цяпер знаходзіцца пад аховай памежнікаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках