27 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вывяржэнне вулкана на Канарах: хуткасць лавы - 700 метраў на гадзіну

4
Вывяржэнне вулкана на Канарах: хуткасць лавы - 700 метраў на гадзіну

Уражальныя фота і відэа.

На гішпанскай выспе Пальма прадаўжаецца вывяржэнне вулкана, лава рухаецца з хуткасцю 700 метраў на гадзіну, руйнуючы ўсё на сваім шляху, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Pais.

Лававая плынь мае сярэднюю вышыню шэсць метраў і прадаўжае выкідваць ад 6000 да 9000 тон дыяксіду серы на дзень.

Асноўная шкоду ад лавы назіраецца ў муніцыпалітэце Эль-Паса, дзе ўжо эвакуяваныя 5000 чалавек.

Паведамляецца, што зруйнаваныя некалькі дамоў, лававая плынь змыла мясцовыя дарогі і знішчыла пасевы. На шчасце, ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў.

«Лава даслоўна пажырае дамы, аб'екты інфраструктуры і ўраджай, якія знаходзяцца на яе шляху, да ўзбярэжжа даліны Арыдан», - сказаў кіраўнік муніцыпалітэта Марыяна Эрнандэс Сапата.

Нагадаем, вывяржэнне вулкана на востраве Пальма, які ўваходзіць у Канарскі архіпелаг у Атлантычным акіяне, пачалося ў нядзелю.

Раней на востраве быў абвешчаны стан павышанай гатоўнасці пасля таго, як за адзін тыдзень вакол вулкана было зарэгістравана больш за 22 000 падземных штуршкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках