27 красавiка 2024, Субота, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Алматы адкрыў агонь па судовых выканаўцах

Жыхар Алматы адкрыў агонь па судовых выканаўцах
ФОТА: TENGRINEWS.KZ/ШАКАН АЛХАБАЕЎ

Ёсць загінулыя.

Пяць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў Алматы падчас высялення жыхароў з прыватнага дома, паведамляе ВВС.

Як паведамляе прэс-служба дэпартамента паліцыі найбуйнейшага горада Казахстана, блізу 17:00 паводле мясцовага часу ў мікрараёне Акбулак мужчына 1967 года нараджэння адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі па судовых выканаўцах, якія прыйшлі туды з пастановай аб высяленні.

Пад агонь патрапілі прыставы, участковыя інспектары паліцыі і супрацоўнікі дэпартамента надзвычайных сітуацый.

Пяць чалавек, у тым ліку двое паліцыянтаў, атрымалі смяротныя агнястрэльныя раненні, а стралок быў абясшкоджаны і затрыманы, вынікае з паведамлення.

Падазраваны страляў з паляўнічай зброі, піша выданне Ratel.kz са спасылкай на свае крыніцы.

Партал Tengrinews удакладняе, што ў выніку страляніны загінулі два афіцэры - капітан і маёр паліцыі.

Жыхар Сочы застрэліў прыставаў, якія прыйшлі высяляць яго сям'ю з дому

Аналагічны выпадак адбыўся ў Расеі ў чэрвені гэтага года, калі 61-гадовы гаспадар самабуду застрэліў двух судовых прыставаў, якія прыйшлі высяляць яго сям'ю на пастанову суда. Ён таксама страляў з паляўнічай стрэльбы.

Пасля стральбы жыхар Сочы тады запісаў відэа і заявіў: «З чатырох гадоў я ў гэтых дамах жыву, з чатырох гадоў! І яны давялі. Афармляць не давалі зямлю, казалі «нельга».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках