10 траўня 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам «Шахцёра»

3
Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам «Шахцёра»
АЛЯКСЕЙ БАГА

Футбольная каманда з Барысава для новага трэнера «гарнякоў» - галоўны спаборнік.

40-гадовы Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Напярэдадні гарнякі развіталіся з Сяргеем Гурэнкам, які прабыў у Салігорску менш за два месяцы і не забяспечыў патрэбны вынік, паведамляе «Еўрарадыё».

Бага ў 2018-2019 гадах быў галоўным трэнерам барысаўцаў і аднойчы прывёў каманду да перамогі ў нацыянальным першынстве. Пасля ён трэніраваў «Жальгірыс», які перамог у чэмпіянаце Літвы. Сёлета ў Аляксея было кароткае супрацоўніцтва з казахстанскім «Актобе», пасля чаго ён быў без працы. У «Шахцёры» яму ў якасці старшага трэнера будзе дапамагаць Валерый Тарасенка.

Нядаўна «Шахцёр» саступіў БАТЭ (0:1) і саступіў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі. Пры гэтым «гарнякі» маюць тры гульні ў запасе. Задача новага галоўнага трэнера - вярнуць лідарства і прывесці каманду да чэмпіёнства. БАТЭ для Багі цяпер галоўны канкурэнт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках