Узброеныя сілы Украіны вывелі з ладу больш за чатыры тысячы наземных робатызаваных комплексаў РФ
- 23.11.2026, 22:15
Статыстыка за бягучы год.
Падраздзяленні беспілотных сістэм Сіл абароны Украіны з пачатку 2026 года з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) знішчылі або вывелі з ладу 4 073 расійскія наземныя робатызаваныя комплексы (НРК).
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны.
Усе паражэнні зафіксаваныя на відэа ў баявой сістэме DELTA і правераныя спецыялістамі кластара абаронных інавацый Brave1.
Страты Расіі ў наземных робатызаваных комплексах у 2026 годзе
За няпоўныя 11 месяцаў 2026 года дынаміка паражэнняў варожых наземных дронаў такая:
студзень — 460;люты — 293;
сакавік — 215;
красавік — 223;
май — 323;
чэрвень — 370;
ліпень — 456;
жнівень — 511;
верасень — 498;
кастрычнік — 466;
1–23 лістапада — 258.
Найбольш выніковым месяцам па паражэнні расійскіх НРК застаецца жнівень — на працягу апошняга месяца лета больш за 500 адзінак было знішчана або выведзена з ладу.