10 траўня 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень без аўтамабіля чыноўнікі Менгарвыканкама масава парушылі ПДР

4
У Дзень без аўтамабіля чыноўнікі Менгарвыканкама масава парушылі ПДР
Фота: БелТА

Некаторыя зрабілі гэта паўторна цягам года.

Сёння ў Беларусі (як і ў многіх іншых краінах) праходзіць Дзень без аўтамабіля: жыхары добраахвотна адмаўляюцца ад асабістых аўтамабіляў і перасаджваюцца на ровары, самакаты, іншыя сродкі персанальнай мабільнасці і грамадскі транспарт.

Як правіла, адбываецца масавы вела- і самакатапрабег, у якім для падтрымання ініцыятывы ўдзельнічаюць і сталічныя ўлады.

Сёння кіраўніцтва Менгарвыканкама і гарадскіх службаў праехала велакалонай ад храма Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага да плошчы Незалежнасці. І пры гэтым масава парушыла ПДР. Прычым намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч трапіўся на гэтым ужо другі раз за год, піша the-village.me.

З фота відаць, што некаторыя ўдзельнікі груба парушылі ПДР. А менавіта – ехалі на ровары без люстэркаў і святлоадбівальнікаў абумоўленых колераў. Так, няма люстэрка і аранжавых адбівальнікаў на колах ровара самога Дараховіча.

Пункт 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне.

200. Ровар павінен мець спраўныя тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга віду, спераду святлоадбівальнікі белага колеру, ззаду – святлоадбівальнікі (святловяртальнікі) чырвонага колеру, а з кожнага боку – святлоадбівальнікі аранжавага колеру.

153. Раварыстам і кіроўцам мапеда забараняецца:

153.1 выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя ровары і мапеды, а таксама абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Гэтай вясной, 9 красавіка, чыноўнікі ўжо ладзілі падобны велапрабег і таксама масава парушалі правілы дарожнага руху. Тады таксама ўдзельнічаў Аляксандр Дараховіч (ён таксама парушыў правілы) і кіраўнік УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Сяргей Бабіч, былы кіраўнік спецпадраздзялення МУС «Страла».

У прабегу таксама ўдзельнічалі старшыня Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубніцкі, кіраўніцтва адміністрацый раёнаў сталіцы і камунальных прадпрыемстваў.

У мінулым жніўні на такім жа парушэнні трапіўся Віктар Лукашэнка.

У ліпені летась, калі раварысты ўдзельнічалі ў велапрабегу салідарнасці з палітвязнямі, ДАІшнікі масава іх штрафавалі менавіта за адсутнасць люстэркаў задняга віду. Парушальнікам выпісвалі папярэджанне або штраф да трох базавых велічыняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках