19 сакавiка 2024, aўторак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У палацы дыктатара з сінімі пальцамі жалоба»

9
«У палацы дыктатара з сінімі пальцамі жалоба»
ФОТА: ЛАРЫСА ФУРС

Не выключаныя дадатковыя чорныя лебедзі і самастрэлы.

«Выбары» ў Расеі прайшлі так, што нават прыхільнікі электроннага галасавання перасталі быць такімі. Усе пераканаліся ў тым, што «выбараў» няма - ёсць імітацыя волевыяўлення ў падтрымку загадзя ўзгодненых дэпутатаў, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

У Крамлі - радасць і «галавакружэнне ад поспехаў», у палацы тырана з сінімі пальцамі жалоба. Мы пагодзімся, што ў Менску разлічвалі на крызіс (ну, хоць які-небудзь) у Расеі пасля выбараў, каб тая занялася ўнутранымі праблемамі і адстала ад звар’яцелага свавольнага «малодшага брата». Але не склалася.

Стаўка зноў не згуляла, інтуіцыя дыктатара падводзіць ўсё часцей, а кастрычнік-лістапад-снежань прынясуць дадатковыя праблемы. Ад санкцый, якія ўваходзяць у дзеянне і ўзмацняюцца, наступстваў новай хвалі ковіда, якая косіць і без таго незадаволенае насельніцтва, да падрыхтоўкі страйка.

Плюс не выключаны дадатковыя чорныя лебедзі і самастрэлы. Адна справа гуляць з Літвой у ката і мышку на мяжы і зусім іншае мець справу з Польшчай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках