19 сакавiка 2024, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, навошта ў Беларусь прылятаў самалёт ВПС Швайцарыі

42
Стала вядома, навошта ў Беларусь прылятаў самалёт ВПС Швайцарыі

Паветранае судна выконвала заданне швайцарскіх уладаў.

На жаль, грамадзянка Швайцарыі Наталля Хершэ не вызваленая і не паляцела з Беларусі на швайцарскім самалёце, які сёння прылятаў у Менск. Журналісты «Еўрарадыё» звярнуліся ў швайцарскае пасольства з запытам:

- Гэты самалёт быў задзейнічаны швайцарскімі ўладамі для правядзення аперацыі ў рэадмісіі асоб, якія былі абавязаныя пакінуць тэрыторыю Швайцарыі. З меркаванняў абароны звестак, швайцарскія ўлады не маюць права даваць якія-небудзь іншыя звесткі.

Нагадаем, паводле звестак сэрвісу Flightawarе 22 верасня ў Беларусь прыляцеў самалёт, які належыць, мяркуючы з нумароў, швайцарскім паветраным сілам.

Спачатку самалёт SUI561 з Жэневы прыляцеў у літоўскую Вільню, а пасля накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пасля а 14:25 вылецеў з яго ў бок Літвы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках